Права чалавецтва на спрыяльнае навакольнае асяроддзе абвясціў сёння з трыбуны Генеральнай асамблеі ААН папа Францішак.

usatoday.com

usatoday.com

У свеце, паводле яго слоў, «існуе права на навакольнае асяроддзе» і чалавецтва «не мае права злоўжываць гэтым правам, не кажучы ўжо пра тое, каб разбураць навакольнае асяроддзе».

«Любая шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, — гэта ў той жа час шкода чалавецтву», — падкрэсліў ён, адзначыўшы пры гэтым, што «самазадаволенае і бязмежнае імкненне да ўлады і матэрыяльнага дабрабыту вядзе як да марнавання даступных прыродных рэсурсаў, так і да адхілення ад іх выкарыстання тых, хто слабы і не мае якіх-небудзь прывілеяў».

Гэта першы выступ дзеючага кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы ў зале Генасамблеі. Апошнім пантыфікам, які звяртаўся да «парламента свету», быў Ян Павел II у 1995 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0