Ва Украіне суд прысудзіў расіяніна Уладзіміра Старкова да 14 гадоў пазбаўлення волі «за ўдзел у вядзенні агрэсіўнай вайны супраць Украіны».

Па словах галоўнага ваеннага пракурора Украіны Анатоля Маціёса, абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну.

Уладзіміра Старкова затрымалі ў чэрвені на КПП «Бярозавае» ў Данецкай вобласці. Сам асуджаны называў сябе кадравым афіцэрам расійскай арміі. У сваю чаргу, у Дзяржпагранслужбе Украіны заявілі, што быў затрыманы набіты боепрыпасамі грузавік, у якім ехаў Старкоў.

Па версіі следства, Старкоў суправаджаў грузавік з боепрыпасамі ў населены пункт Яснае Данецкай вобласці, аднак па памылцы апынуўся на КПП украінскіх войскаў.

У цяперашні час ва Украіне чакаюць суду двое расейцаў — Аляксандр Аляксандраў і Яўген Ерафееў, якія сцвярджаюць, што з'яўляюцца дзеючымі вайскоўцамі, аднак у міністэрстве абароны Расіі сцвярджаюць, што абодва звольніліся з войска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?