Новая мадэль смартфона iPhone 6s у пятніцу стала даступнай пакупнікам. Тэлефон можна набыць у Аўстраліі, Брытаніі, Германіі, Ганконгу, Канадзе, Кітаі, Новай Зеландыі, Пуэрта-Рыка, Сінгапуры, Францыі, Японіі і ЗША.

У расійскіх крамах iPhone 6s афіцыйна пакуль не прадаецца. Некаторыя інтэрнэт-крамы прапануюць купіць дэвайс па цане ад 65 да 80 тысяч расійскіх рублёў (1000-1230 даляраў).

На беларускіх інтэрнет-сайтах iPhone 6s таксама пакуль яшчэ не прапануецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0