Пра гэта ён заявіў падчас лекцыі ў Мінску, якая была арганізаваная ў рамках праекта «Еўрапейскае кафэ — адкрытая прастора Еўропы» ў галерэі Tut.by.

«Ваша дзяржаўнасць была ў небяспечным становішчы апошнія 20 гадоў. Наагул гэта прыярытэтам расійскай замежнай палітыкі было так званае аб’яднанне з Беларуссю. І ўвогуле, нягледзячы на ўсе расчараванні, гэта застаецца. Таму пільнасць трэба захоўваць і беларускаму грамадству, і беларускаму кіраўніцтву, але магчымасці Пуціна для ажыццяўлення гэтых акцый памяншаюцца з кожнай яго паразай. Украіна цяпер змагаецца за ўсіх за нас — і за дзяржаўнасць Беларусі, і за будучыню Расіі», — заявіў Піянткоўскі.

Палітолаг упэўнены, што Лукашэнка ніколі не збіраўся ўваходзіць у склад Расіі, хаця Крэмль заўсёды гэтага дамагаўся:

«Калі Масква кажа «аб’яднанне», яна заўсёды разумее і спадзяецца (і Ельцын, і Пуцін) на паглынанне Беларусі. Гэтае пытанне заўсёды стаяла востра. І Ельцын гэтага дамагаўся можа нават больш, чым Пуцін, бо Ельцыну гэта было важна, каб паказаць сябе дзяржаўнікам, бо на ім у расійскай свядомасці была пячатка разбуральніка дзяржавы. А Аляксандр Рыгоравіч прыязджаў у Маскву, падпісваў чарговае пагадненне аб «поўным, канчатковым і незваротным аб’яднанні» … Але запэўніваю вас, ён ні секунды не збіраўся памяняць сваё становішча аўтарытарнага кіраўніка еўрапейскай дзяржавы на пасаду сакратара мінскага абкама партыі «Адзіная Расія», — падкрэсліў аналітык.

На думку эксперта, размяшчэнне расійскай авіябазы ў Беларусі — гэта крок не супраць НАТО, а шантаж афіцыйнага Мінска:

«Я думаю, гэта гульня не з Захадам, а вечная гульня Расіі з вашым прэзідэнтам, спроба націснуць і нешта атрымаць. Гэта вельмі складаная гульня, якая 25 гадоў ідзе паміж Расіяй і Беларуссю, і якая пакуль, на мой погляд, заканчваецца на карысць Беларусі. Таму што Беларусь, па-першае, захавала сваю незалежнасць, а па-другое, умацавала сваю нацыянальную і дзяржаўную самасвядомасць», — лічыць ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?