Нядаўна сацыяльныя сеткі запоўніліся фатаграфіямі з 90-х гадоў. Толькі не было зразумела: усіх захапіла настальгія ці гэта нейкі флэшмоб. Як аказалася, расійскі партал colta.ru запусціў флэшмоб з хэштэгам #остров90.

У Расіі хэштэгам у асноўным скарысталіся журналісты і розныя медыя. У Беларусі ж флэшмоб распаўсюдзіўся і сярод простых карыстальнікаў фэйсбука.

Аднак, як высветлілася пазней, расійскі блогер Кірыл Баранаў заявіў, што гэта не проста «народны» флэшмоб, а палітычны праект Фонду Ельцына, які раптоўна актывізаваўся, сумесна з ліберальна-культурным сайтам «Кольта.ру».

«Нам хочуць расказаць, што ў 90-х было светла і маляўніча, што не трэба мазаць чорнай фарбай, што гэта быў час свабоды і магчымасцяў і тыя, хто не змог адаптавацца, самі вінаватыя», — дадаў ён.

Але факт застаецца фактам: флэшмоб спрацаваў і фэйсбук «кішыць» 90-мі. Вось падборка беларускага сегмента фэйсбука, які ўдзельнічаў у #остров90.

Франак Вячорка

Мае 90-я былі такія…

Мае 90-я былі такія…

Саша Нэма

Штосьці казалі пра 90-я??? #сашанема #дзевяностыя #юнацтва #мары #усёнаперадзе #Слонім #радасць #каханне

Штосьці казалі пра 90-я??? #сашанема #дзевяностыя #юнацтва #мары #усёнаперадзе #Слонім #радасць #каханне

Пятро Ялфімаў

Вось такімі мы былі!

Вось такімі мы былі!

Андрусь Такінданг

1999-рок трэнд. ‪#‎takindang‬

1999-рок трэнд. #‎takindang‬

Ганна Бонд

Мае 90-тыя))

Мае 90-тыя))

Іван і Ілля Шылы

90-я?

90-я?

Ірына Кабасакал, былая рэдактарка часопіса Pingouin

Фота з санаторыя, адпачываючы у якім, я пісала маці лісты)))) 1991

Фота з санаторыя, адпачываючы у якім, я пісала маці лісты)))) 1991

Аляксандр Кулінковіч

У якім жа гэта было годзе?

У якім жа гэта было годзе?

Сяргей Навумчык

Лета 1995, разам з Васілём Быкавым, Рыгорам Барадуліным і Валянцінам Голубевым. Сойм БНФ, Варвашэні, 8.

Лета 1995, разам з Васілём Быкавым, Рыгорам Барадуліным і Валянцінам Голубевым. Сойм БНФ, Варвашэні, 8.

Таццяна Рэвяка

Сярэдзіна 90-х. Ракуцёўшчына, дамок арандатара, у якім у 1911 годзе жыў Максім Багдановіч. У гэты свой жыццёвы перыяд я навуковы супрацоўнік.

Сярэдзіна 90-х. Ракуцёўшчына, дамок арандатара, у якім у 1911 годзе жыў Максім Багдановіч. У гэты свой жыццёвы перыяд я навуковы супрацоўнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?