Браты эміра нясуць яго цела. Фота: EPA/EMIRATES NEWS AGENCY
Старэйшы сын правіцеля Дубая і прэм'ер-міністра Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў (ААЭ) Мухамеда бен Рашыда Аль Мактума — шэйх Рашыд не памёр ад сардэчнага прыступу, а загінуў у ходзе баявых дзеянняў на тэрыторыі Емена.
З такім сцвярджэннем выступіла іранскае агенцтва «Фарс», спасылаючыся на заявы інфармаваных крыніц і сведчанні відавочцаў.
«Шэйх Рашыд і яшчэ некалькі вайскоўцаў ААЭ былі забітыя ў выніку артылерыйскага абстрэлу з боку (прыхільнікаў шыіцкага руху) «Ансар Алах» у еменскай правінцыі Марыб», — адзначае агенцтва. Гэта ж вестку пацвярджаюць і відавочцы, якія ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у вызначаным раёне Емена.
У суботу апарат кіраўніка ўрада ААЭ абвясціў пра смерць старэйшага сына правіцеля Дубая ад сардэчнага прыступу. Шэйх Рашыд бен Мухамед Аль Мактум, гаварылася ў паведамленні, памёр ва ўзросце 34 гадоў. Улады Эміратаў не раскрываюць дэталяў.