Дзесяцікласнік адной са школ у Светлагорску трапіў у поле зроку праваахоўнікаў за набыццё, захоўванне і збыт наркотыкаў.

У канцы снежні 2014 г міліцыя затрымала непаўналетняга падлетка ў момант, калі ён пераносіў асабліва небяспечны псіхатроп у пачку з-пад цыгарэт для продажу. Была заведзена крымінальная справа за набыццё, захоўванне і збыт асабліва небяспечных псіхатропаў ў буйным памеры.

Восем з паловай гадоў 17-гадовы падлетак правядзе ў выхаваўчай калоніі. У ходзе судовага следства ён не прызнаў сваю віну.

Асуджаны пражываў з адной маці, якая, як гэта нярэдка бывае, шмат працуе, каб падтрымліваць пэўны матэрыяльны ўзровень сваёй сям'і. І ў сваёй занятасці, як яна сама прызналася на судовым слуханні, не заўсёды мела дастаткова часу, каб кантраляваць сына.

Прысуд не ўступіў у сілу, можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?