Як перадае Ройтэрз, прэзідэнт ЗША Барак Абама запрасіў у Белы дом 14-гадовага школьніка, затрыманага ў штаце Тэхас за самаробны электронны гадзіннік, які персаналам школы быў прыняты за бомбу.

«Класны гадзіннік, Ахмед. Хочаш прынесці яго ў Белы дом? Мы павінны натхняць як мага больш дзяцей, каб яны займаліся навукай. Гэта тое, што робіць Амерыку вялікай», — напісаў Абама ў Twitter.

Ахмед Махамед быў затрыманы ў панядзелак, 14 верасня, паліцыяй горада Ірвінг (штат Тэхас), пасля таго як прынёс у школу самаробны электронны гадзіннік. Паліцыя арыштавала падлетка, прыняўшы выраб за бомбу. Па словах затрыманага, ён усяго толькі хацеў зрабіць уражанне на сяброў і настаўнікаў.

А ў сераду дзевяцікласнік Ахмед Махамед стаў інтэрнэт-сенсацыяй, адзначае Ройтэрз.

Услед за Абамам, кіраўнік Facebook Марк Цукерберг таксама запрасіў падлетка прыехаць у Каліфорнію і наведаць яго кампанію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?