Фота Reuters

Фота Reuters

Дзясяткі тысяч жыхароў індыйскага штата Біхар адправілі прэм'ер-міністру краіны Нарэндру Модзі свае валасы і пазногці ў знак пратэсту супраць абразлівага, на іх думку, выказвання ў свой адрас.

На пошце адзначаюць, што за апошнія дні прэм'еру прыйшло амаль 50 мяхоў з лістамі замест звычайных двух-трох. Нагодай для такой незвычайнай акцыі пратэсту стаў канфлікт прэм'ера з біхарскім палітыкам Нітышам Кумарам.

Прэм'ер-міністр заявіў, што ў біхарскага палітыка «нешта не тое з палітычнай ДНК». Кумар, у сваю чаргу, назваў гэта выпадам супраць усяго народа штата.

На думку палітыка, Модзі фактычна абвінаваціў усіх жыхароў штата Біхар ў непаўнавартаснасці ў сувязі з няправільнай ДНК. У сувязі з гэтым Кумар заклікаў жыхароў штата дасылаць прэм'еру пазногці і валасы для аналізу.

Паводле індыйскіх СМІ, на імя прэм'ера прыйшло ўжо каля 600 тысяч пакетаў з узорамі валасоў і пазногцяў жыхароў штата, і сабраны яшчэ мільён. Кумар разлічвае, што ў далейшым гэта колькасць вырасце да пяці мільёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?