Фота Reuters

Фота Reuters

Узброеныя сілы самаабвешчанага ўрада Лівіі ў Трыпалі затрымалі расійскі танкер за спробу вывезці кантрабандай нафту з порта Завара, паведамляе Reuters.

Прадстаўнік уладаў Твафік Алскір паведаміў, што затрыманыя 11 расейцаў, якія былі членамі каманды. Па словах Алскіра, каманда і само судна дастаўленыя ў порт Трыпалі.

Фота twitter.com/agly1988

Фота twitter.com/agly1988

Іншыя падрабязнасці пакуль не вядомыя. Каментароў ад міжнародна прызнанага ўрада пакуль не было.

Лівія перажывае канфлікт паміж двума варагуючымі ўрадамі. Адзін з іх міжнародна прызнаны, а другі — самаабвешчаны пасля таго, як яго войскі занялі Трыпалі ў 2014 годзе.

Абодва ўрады абапіраюцца на тыя ці іншыя ўзброеныя групоўкі, якія ўдзельнічалі ў звяржэнні Муамара Кадафі чатыры гады таму назад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0