Сірыйскі футбольны трэнер, якому на мінулым тыдні паставіла падножку аператар на мяжы Венгрыі і Сербіі, атрымаў прапанову наконт працы.

Школа трэнераў па футболе CENAFE ў Мадрыдзе таксама дапаможа Асаме Абудул Махсену ўладкавацца ў Іспаніі разам з сям'ёй.

Махсен ужо прыбыў у Мадрыд з нямецкага Мюнхена.

Відэакадры, на якіх відаць, як аператар венгерскага тэлеканала N1TV падставіла падножку Махсену, які бег ад паліцыі з дзіцем на руках, выклікалі хвалю абурэння па ўсім свеце.

Пасля Петра Ласла, якая збіла з ног бежанца, прынесла прабачэнні. Тэлеканал N1TV назваў паводзіны супрацоўніцы непрымальнымі, пасля чаго яна была звольненая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?