У Воранаўскім раёне індывідуальны прадпрымальнік задумаў абзавесціся ўласным вадаёмам, выкарыстаўшы невялікую рэчку, што цякла паблізу ад хутара, які дастаўся яго радні ў спадчыну.

Разумеючы, што афіцыйны дазвол патрабуе шэраг узгадненняў, прадпрымальнік наняў экскаватар, выкапаў на двух дзясятках сотак катлаван і сфармаваў новае рэчышча для рэчкі.

У выніку копанка ператварылася ў праточны вадаём, а старое рэчышча стала папросту перасыхаць.

Незаўважаным гэта не засталося. Па выніках праверкі пракуратура раёна распачала крымінальную справу за псаванне зямель, што пацягнула прычыненне шкоды навакольнаму асяроддзю памерам амаль 290 мільёнаў рублёў.

Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання альбо пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?