Цэнтрвыбаркам апублікаваў спіс 30 давераных асобаў Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах.
Гімнастка Любоў Чаркашына.
У параўнанні з 2010 годам спіс істотна змяніўся. Засталіся адзінкі — напрыклад, спікер Уладзімір Андрэйчанка, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадь Давыдзька, губернатар Міншчыны Сямён Шапіра і кіраўнік «Верцялішак» Васіль Равяка.
Апроч іх, у спіс уключаныя ўсе кіраўнікі аблвыканкамаў і старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац. З міністраў прадстаўленая толькі Марыяна Шчоткіна.
Абсалютная большасць сярод давераных асобаў — дэпутаты палаты прадстаўнікоў і савета рэспублікі.
Спіс разбаўлены некалькі людзьмі, якія фармальна не ўваходзяць ва ўладныя структуры.
Напрыклад, агітаваць за кіраўніка дзяржавы можа гімнастка Любоў Чаркашына. Застаўся з 2010 года ў спісе і трансплантолаг Алег Румо. Ад адукацыі ў давераныя асобы трапілі рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Кароль і прарэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Таццяна Якубовіч.
* * *
- Акуловіч Ірына Барысаўна
- Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч
- Бяспалы Сяргей Міхайлавіч
- Вялічка Алег Іванавіч
- Галаваты Іван Іванавіч
- Гардзейчык Іван Аркадзьевіч
- Гумінскі Віктар Аляксандравіч
- Давыдзька Генадзь Браніслававіч
- Дворнік Уладзімір Андрэевіч
- Дабрыніна Людміла Анатольеўна
- Даманеўскі Уладзімір Віктаравіч
- Дарагакупец Анжаліка Юр'еўна
- Кананчук Таццяна Пятроўна
- Канопліч Сяргей Міхайлавіч
- Кароль Андрэй Дзмітрыевіч
- Краўцоў Уладзімір Васільевіч
- Ліс Анатоль Васільевіч
- Мароз Юрый Дзмітрыевіч
- Навумовіч Андрэй Мікалаевіч
- Пуціла Канстанцін Іванавіч
- Радаман Мікалай Вячаслававіч
- Равяка Васіль Афанасьевіч
- Румо Алег Алегавіч
- Чаркашына Любоў Віктараўна
- Шапіра Сямён Барысавіч
- Шарстнёў Мікалай Мікалаевіч
- Шэршань Пётр Пятровіч
- Шорац Андрэй Віктаравіч
- Шчоткіна Мар'яна Акіндзінаўна
- Якубовіч Таццяна Раманаўна