Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ў рэзкім росце патоку бежанцаў з Блізкага Усходу ў Еўрасаюз вінаватая Расія.

Выступаючы ў эфіры тэлеканала «112 Украіна», Парашэнка звязаў міграцыйны крызіс у Еўропе з чуткамі аб высадцы расійскіх войскаў у Сірыі і іх прамым удзеле ў баях з мясцовымі паўстанцамі.

«Незаконная анексія Расіяй Крыма, якая не атрымала неадкладнага магутнага адказу міжнароднай супольнасці, падштурхнула Крэмль да наступнага кроку. Расійскія так званыя «зялёныя чалавечкі» высаджваюцца ў Сірыі», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Пры гэтым расійскі бок адмаўляе прамы ўдзел у ваенных дзеяннях у Сірыі, хоць прызнае факт паставак зброі урадавым войскам і размяшчэнне ў краіне сваіх вайсковых спецыялістаў і інструктараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?