У прагнозе, які быў падрыхтаваны інвестыцыйным банкам Goldman Sachs, гаворыцца, што цэны на нафту могуць абрынуцца да 20 даляраў за бараль у 2016 годзе.

На думку экспертаў Goldman Sachs, падзенне цэнаў на нафту будзе выклікана нафтавым лішкам. З-за гэтага банк пагоршыў свае прагнозы па цане на нафту Brent і WTI на 2016 год. Акрамя таго, падзенне цэнаў можа адбыцца на фоне чакання таго, што нафтавы лішак з'явіцца з-за здабычы краін — членаў АПЕК і «эластычнай» здабычы іншых нафтаздабываючых краін, а таксама запаволення тэмпаў спажывання.

Як адзначаюць у Goldman, гэты сцэнар не з'яўляецца базавым на 2016 год.

«Нафтавы рынак перагружаны больш, чым мы чакалі. Цяпер мы чакаем захавання лішкаў і на 2016 год», — піша ў справаздачы аналітык банка Дэміан Курвалін.

Эксперты панізілі прагнозы па цане на нафту WTI да 45 даляраў за бараль у 2016 (у маі яны чакалі цану ў 57 даляраў). Таксама банк знізіў цану і на Brent — да 49,5 даляра за барэль (раней прагноз быў на ўзроўні 62 даляраў).

На гэтым тыдні ўрад Расіі заклаў у праект бюджэту на 2016 год цану на нафту ў памеры 50 даляраў за бараль. У праект бюджэту заўсёды закладваецца цана на нафту Urals, кошт якой арыентуецца на Brent мінус некалькі даляраў.

Пад кантролем краін — членаў АПЕК знаходзіцца 40% усіх сусветных запасаў нафты. У дзень дзяржавы выпускаюцць па квоце прыкладна 30 мільёнаў бараляў нафты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?