Беларусь стала адзінай краінай, якая павялічыла пастаўкі мяса і іншых відаў прадуктаў харчавання ў Расію пасля ўвядзення Масквой эмбарга на ўвоз сельскагаспадарчай прадукцыі і ЕС, ЗША і шэрагу іншых краін.

Павелічэнне паставак з Беларусі адбылося на фоне агульнага падзення імпарту харчовых тавараў, адзначыў на прэс-канферэнцыі ў Маскве намеснік кіраўнік Расстата Канстанцін Лайкам.

Пастаўкі свежага мяса знізіліся на 12% да 47,5 тыс. тон з 53,9 тыс. тон у параўнанні з 2014 годам. Пры гэтым доля Беларусі ў структуры паставак вырасла з 70 да 90%.

Беларусь павялічыла экспарт у РФ замарожанага мяса буйной рагатай жывёлы, і яе доля на рынку вырасла да 8%. 55% прыпадае на Бразілію і 33% на Парагвай. Агульны аб'ём імпарту замарожанага мяса ўпаў на 30% — да 138,8 тыс. тон.

Імпарт беларускіх сыроў у Расію вырас больш чым на траціну. Іх доля дасягнула 75%. Пастаўкі сыроў з ЕС скараціліся ў 14 разоў — да 10%.

Пры скарачэнні імпарту яблыкаў і груш беларускія пастаўшчыкі павялічылі аб'ёмы паставак гэтай садавіны ў 2,5 раза, а дынь і кавуноў — у чатыры разы. Праўда, аб'ёмы бахчавых з Беларусі невялікія, адзначыў Лайкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?