Упершыню за многія месяцы суткі ў зоне ваенных дзеянняў на ўсходзе Украіны прайшлі спакойна, паведаміў прэс-цэнтр «антытэрарыстычнай аперацыі» ўкраінскіх вайскоўцаў.

На працягу ночы на 11 верасня абстрэлаў таксама не было.

«Супернік ні разу не парушаў перамір'е і адпаведна не ўжываў зброю», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у фэйсбуку.

«Мірныя жыхары Данбаса, вайскоўцы сіл АТА спадзяюцца, што мінскія дамоўленасці і ў далейшым будуць выконвацца варагуючымі бакамі. А вырашэнне спрэчных пытанняў і рознагалоссяў пяройдзе ў фазу перамоваў», — дадаюць у прэс-цэнтры.

У пачатку тыдня ўкраінскія ўлады паведамілі аб рэзкім змяншэнні колькасці абстрэлаў у Данбасе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?