Цана на нафту маркі Brent апусцілася ніжэй за 50 даляраў за бараль. Раніцай у панядзелак кошт кастрычніцкіх ф'ючарсаў на таргах ў еўрапейскім філіяле міжкантынентальнай біржы ICE ў Лондане знізіўся да 49,26 даляра.

Цана на нафту маркі WTI на таргах Нью-Ёркскай таварнай біржы (NYMEX) склала 45,67 даляра за бараль.

У мінулую суботу прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура прапанаваў правесці саміт АПЕК для ўзгаднення механізмаў, якія дазволяць стабілізаваць сітуацыю з цэнамі на нафту.

Напярэдадні стала вядома, што ўлады Саудаўскай Аравіі прынялі рашэнне скараціць бюджэтныя выдаткі ў сувязі з падзеннем на сусветных біржах цэн на нафту — асноўны прадмет экспарту краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?