Прэс-служба кіраўніка Беларусі пакуль не каментуе інфармацыю аб магчымым візіце Лукашэнкі ў Львоў 5 верасня, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, што сёння раніцай украінскі УНІАН паведаміў, што ў Львове 5 верасня чакаюць прэзідэнтаў Пятра Парашэнку і Аляксандра Лукашэнку на футбольным матчы Украіна — Беларусь, што пройдзе ў рамках адборачнага этапу Еўра-2016.
УНІАН спаслаўся на інфармацыю чыноўніка абласной Львоўскай адміністрацыі, зазначыўшы, што цяпер працягваецца ўзгадненне абодвума бакамі магчымасці візіту.
У сваю чаргу прэс-сакратар грамадскай рады пры ГУ МУС Украіны ў Львоўскай вобласці Алег Піліпенка паведаміў журналістам, што матч Украіны і Беларусі наведаюць прэзідэнты абедзвюх краін. «Пакуль гэтая інфармацыя неафіцыйная», — сказаў Піліпенка.
9 жніўня гарадскі галава Львова Андрэй Садовы падчас знаходжання ў Кіеве з рабочай паездкай звярнуўся да Парашэнкі з ініцыятывай запрасіць Лукашэнку ў Львоў на матч.