У пятніцу ўранку сусветныя цэны на нафту зніжаюцца ў межах 1,5%.

На 8.00 кошт кастрычніцкіх ф'ючарсаў на нафту маркі Brent знізіўся на 0,97%, да $50,19 за барэль.

Нафта маркі WTI з пастаўкай у кастрычніку патаннела на 1,24%, да $46,17 за бараль.

Нафта таннее на чаканні інвестарамі звестак па рынку працы ЗША. Пасля іх публікацыі экспертам стане ясна, калі чакаць павышэння ключавой стаўкі Федэральнай рэзервовай сістэмай (ФРС). Павышэнне стаўкі прывядзе да ўмацавання даляра, што адаб'ецца на сусветных цэнах на нафту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0