Ілюстрацыйнае фота
Група медыкаў з Новай Зеландыі ў ходзе эксперыменту высветліла, што жанчыны, якія маюць старэйшых сясцёр, адрозніваюцца добрым здароўем і менш схільныя да паўнаты, а значыць, будуць мець больш здаровае патомства.
Вынікі даследавання апублікаваныя ў часопісе Journal of Epidemiology and Community Health.
У даследаванні прынялі ўдзел больш за 13 тыс. пар сясцёр са Швецыі, народжаныя ў перыяд з 1991 па 2009 г. Навукоўцы прыйшлі да высновы, што старэйшыя сёстры да 25 гадоў маюць на 30% больш шанцаў перагнаць сваіх малодшых сясцёр у вагавай катэгорыі.
Такі эфект навукоўцы патлумачылі тым, што першынцу ва ўлонні маці дастаецца менш пажыўных рэчываў, чым наступным дзецям. У выніку дзяўчынка-першынец нараджаецца з меншай вагой, чым яе будучая малодшая сястра, але ў далейшым кампенсуе гэта вялікім ужываннем ежы.
У мужчын залежнасць паміж паслядоўнасцю нараджэння і масай цела падобныя.