З вечара серады і ў чацвер у Беларусі рэзка зменіцца характар надвор'я. Умовы надвор'я ў асноўным стане вызначаць атмасферны фронт, услед за якім пачнуць паступаць няўстойлівыя прахалодныя паветраныя масы.

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Днём у чацвер, 3 верасня, у многіх раёнах краіны стане халадней. Ноччу на большай частцы краіны, а днём пераважна па ўсходняй палове чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.

Раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература ноччу 10…17°С, днём 16…22°С; па паўднёвым усходзе краіны яшчэ цёпла ноччу 18…20°С, днём 23…27°С.

У Мінску ў чацвер кароткачасовы дождж, ноччу навальніца. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на паўночна-заходні 4—9 м/с, пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 15…+17°С, максімальная днём +18…+20°С.

Далей няўстойлівы характар надвор'я будуць падтрымліваць атмасферныя франты і прахалодная паветраная маса, а вятры паўночнай чвэрці ўзмоцняць адчуванне прахалоднага надвор'я.

4 верасня, у пятніцу, ноччу без ападкаў, раніцай і днём пераважна па паўднёва-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, па Брэсцкай вобласці месцамі моцныя дажджы. Днём у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература ноччу 7…12°С, па поўдні месцамі да 14°С, днём 17…24°С, па паўднёвым усходзе да 26 ° С.

У суботу, 5 верасня, ноччу на большай частцы, днём у асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература ноччу 8…14°С, па паўднёвым усходзе да 16°С, днём 17…24°С.

У нядзелю месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу 7…14°С, днём 16…23°С. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?