Шоўкейс-фестываль MENT Ljubljana, што пройдзе ў сталіцы Славеніі 3-5 лютага 2016 года, адкрыў прыём заявак ад беларускіх музыкаў, што граюць рок, індзі і электронную музыку. У межах фэсту адбудуцца не толькі канцэрты, але і прадстаўнічая канферэнцыя.

Упершыню MENT Ljubljana прайшоў у 2015 годзе, тады яго наведалі некалькі тысяч гледачоў ды тры сотні экспертаў і музыкаў ў 27 краін. Траціна выступоўцаў атрымала запрашэнні на далейшыя канцэрты ў Еўропе.

Арганізатары кажуць, што бачылі беларускіх артыстаў у гэтым годзе на фестывалі Tallinn Music Week і былі ўражаныя іх узроўнем. «Мы будзем радыя дапамагчы звярнуць на іх увагу еўрапейскіх спецыялістаў і фестываляў», — кажа Мацьяж Манчэк, менеджар музычнай праграмы MENT Ljubljana.

Заяўкі прымаюцца да 14 верасня праз сайт gigmit.com. Спіс дэлегатаў на фэст даступны тут. Гуртам прадставяць жытло ў дзень мерапрыемства, 250 еўра на праезд на гурт, пропуск для аднога чалавека на канферэнцыю і доступ да базы кантактаў.

Беларускі партнёр фэсту Experty.by ужо дапамагаў беларускім гуртам адзначыцца на шоўкейсах Lost In Music (Фінляндыя), Tallinn Music Week (Эстонія), Vilnius Music Week (Літва) і Moscow Music Week (Расія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?