Цела мелі прывезці з Украіны ў панядзелак. Аднак затрымкі консульскіх працэдур перанеслі справу на аўторак, а пасля на сераду.
Пакуль не вызначана, дзе будзе адбывацца развітанне з нябожчыкам.
Алесь Чаркашын быў пратэстантам з царквы «Збавенне» ў Берасці. У пратэстантаў няма традыцыі адпявання. Няма ў іх і звычаю прыносіць дамавіну ў малітоўны дом. Між тым сям'я і сябры Чаркашына мяркуюць, што грамадскае развітанне патрэбна.
Хаваць яго будуць у Камяніцы-Жыравецкай пад Брэстам.
Дадатковая інфармацыя будзе паведамлена пазней.
Алесь Чаркашын — гэта беларус з Добраахвотнага ўкраінскага корпуса «Правы сектар» 33-гадовы Алесь Чаркашын. Ён памёр у мінулую пятніцу ад раненняў, атрыманых два з паловай тыдні назад у баі пад Старагнатаўкай. Ён меў пазыўны «Тарас», а ваяваў ва Украіне ад пачатку зімы. Гэтая першая смерць сярод некалькіх дзясяткаў беларусаў, што ваююць за незалежнасць Украіны.