Прэзідэнт ЗША Барак Абама стане ўдзельнікам тэлешоу «Здзічэлыя», якое вядзе былы брытанскі спецназавец Эдвард «Беар» Грылс.
«Беар» Грылс, фота arrivo.ru.
У кожным выпуску шоу знакаміты ўдзельнік з вядучым і аператарам адпраўляецца ў экстрэмальную экспедыцыю па аддаленых месцах. Мяркуецца, што ўдзельнікі шоу выжываюць у экстрэмальных умовах, спадзеючыся выключна на свой спрыт, не маючы ніякіх прыпасаў.
Абама стане першым у гісторыі прэзідэнтам ЗША, які возьме ўдзел у шоў. Да яго ў «Здзічэлых» здымаліся Бэн Стылер, Кейт Уінслет і іншыя знакамітасці.
Абама і Грылс, як паведамляецца, хутчэй за ўсё пойдуць у паход па Алясцы. Выпуск шоў з прэзідэнтам у галоўнай ролі будзе паказаны на канале «Эн-бі-сі» ў 2015 годзе.
0
0
0
0
0
0