Беларуская зборная з адной залатой і адной бронзавай ўзнагародамі заняла 14-е месца ў медальным заліку 15-га чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы, які прайшоў у Пекіне з 22 па 30 жніўня.

Марына Арзамасава заняла першае месца ў бегу на 800 метраў, а Аліна Талай была трэцяй на дыстанцыі 100 метраў з бар'ерамі.

У дзясятцы наймацнейшых — Кенія (7, 6, 3), Ямайка (7, 2, 3), ЗША (6, 6, 6), Вялікабрытанія (4, 1, 2), Эфіопія (3, 3, 2), Польшча (3, 1, 4), Германія, Канада (па 2, 3, 3), Расія (2, 1, 1) і Куба (2, 1, 0). Усяго медалі на рахунку спартсменаў 32 краін.

На папярэднім ЧС-2013 у Маскве беларуская зборная засталася без узнагарод. На ЧС-2011 у Тэгу (Паўднёвая Карэя) яна заваявала «серабро» і «бронзу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?