У Грамадскай палаце РФ прапанавалі забараніць продаж алкаголю пасля 18.00 і да 9.00, паведамляе газета «Известия».

izvestia.ru

izvestia.ru

Старшыня савета ГП па абароне грамадзян ад наркотыкаў, алкагольнай і тытунёвай залежнасці Султан Хамзаеў адправіў ліст з гэтай прапановай у Расалкагольрэгуляванне. Ён заявіў, што ў рэгіёнах, дзе дадатковыя абмежаванні працуюць, людзей, якія пакутуюць на алкагалізм, менш.

«Па такім шляху пайшлі Рэспубліка Адыгея, Бурація, Дагестан, Прыморскі, Стаўрапольскі краі, Амурская, Архангельская, Уладзімірская вобласці і шэраг іншых рэгіёнаў. Як паказвае практыка, у рэгіёнах, дзе дзейнічаюць дадатковыя абмежаванні часу продажу алкаголю, значна ніжэйшы ўзровень бытавой злачыннасці і іншых правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап'янення, а таксама ніжэйшы узровень смяротнасці з-за злоўжыванні алкаголем», — напісаў Хамзаеў. Напрыклад, у Мурманскай вобласці афіцыйна алкаголезалежных людзей (якія стаяць на ўліку) адчувальна менш, чым у сярэднім па Расіі, — 853 чалавекі на 100 тысяч насельніцтва супраць 1155, — і Хамзаеў звязвае гэта з тым, што алкаголь там нельга купіць з 9 вечара да 11 раніцы.

На думку Хамзаева, дадатковыя абмежаванні продажу алкаголю па часе ўберагуць расейцаў ад спантанных пакупак — і, адпаведна, ўжывання — алкаголю пасля працы. Як вынік, разлічвае ён, узровень злачыннасці і бытавога гвалту павінен таксама знізіцца.

Зараз на продаж алкаголю ў розніцу ўжо стаяць федэральныя абмежаванні - з 23.00 да 8.00, - але суб'екты Федэрацыі мае права самастойна іх рабіць больш жорсткімі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0