Старшыня Партыі БНФ расказаў, што актывісты партыі сабралі за Таццяну Караткевіч 10 300 подпісаў. Ён прывёў гэтую лічбу ў сваім адказе Юрасю Губарэвічу, які заклікаў правесці грамадскую праверку подпісаў за кандыдатуру Караткевіч.

Акрамя Партыі БНФ, за Караткевіч збіралі подпісы актывісты сацыял-дэмакратаў — пераважна ў Брэсцкай вобласці і Віцебску, а таксама ўласна сама кампанія «Гавары праўду». 

Усяго штаб Караткевіч сцвярджае, што здаў каля 107 тысяч подпісаў. Такім чынам, выходзіць, што каля 97 тысяч подпісаў сабралі сацдэмы і некалькі дзясяткаў актывістаў «ГП».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?