За апошнія дні на Камароўскім рынку рэзка выраслі цэны на дурніцы. У сярэдзіне тыдня гандляры прасілі за кілаграм буйных садовых ягад 90—95 тысяч рублёў.

Сёння, у суботу, актуальныя іншыя цэны. Самыя танныя, дробныя дурніцы каштуюць па 130 тысяч рублёў за кілаграм.

Большасць прадаўцаў просяць 140—160 тысяч, у асобных выпадках цана даходзіць да 180 тысяч. «Не каштаваць!» — стаяць удакладняючыя таблічкі.

Чаму выраслі цэны? Гандляры тлумачаць тым, што расейскія перакупы гатовыя плаціць яшчэ больш.

«Жанчына, я можна сказаць, са спагады да вас тут стаю! Такія дурніцы ў мяне расіяне з рукамі адарвуць», — адказвае гандлярка абуранай пенсіянерцы, якая не гатовая плаціць 40 тысяч за пластыкавы пакунак на 200—250 грам.

Іншыя ягады прадаюцца танней. Напрыклад, кілаграм малінаў можна набыць за 60—70 тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?