Ініцыятыўная група прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Сяргея Калякіна не змагла сабраць 100 тысяч подпісаў, паведамляе БелаПАН.

Як паведаміў кіраўнік ініцыятыўнай групы Валерый Ухналёў 21 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску, з прыкладна паўтары тысячы членаў ініцыятыўнай групы рэальна подпісы збіралі прыблізна 1.200 чалавек. Праз пікеты і абход кватэр яны далі магчымасць паставіць свае подпісы амаль 1,5 млн. выбаршчыкаў.

У выніку ініцыятыўнай групе ўдалося сабраць 64 тысячы 247 подпісаў. Паколькі гэтага недастаткова для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты, ініцыятыўная група Калякіна вырашыла не здаваць подпісы ў тэрытарыяльныя камісіі.

Сёння — апошні дзень збору подпісаў.

Пра тое, што сабраныя 100 тыс. заявілі ініцыятыўныя групы Лукашэнкі, Гайдукевіча, Цярэшчанкі, Караткевіч і Улаховіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0