Сёлета ўжо нарыхтавана больш за 2,5 тыс. тон чарніц, паведаміла карэспандэнту БелТА начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці Белкаапсаюза Таццяна Зубрыцкая.
Асноўная доля ягад пасля адпаведнай перапрацоўкі (ачысткі, шокавай замаразкі і расфасоўкі) будзе адпраўлена на экспарт.
Па словах Таццяны Зубрыцкай, у ліпені ў краіны Еўрасаюза пастаўлена 350 тон чарніц больш як на 700 тыс. еўра. Гэта ў 8 разоў больш, чым у ліпені 2014 года.
0
0
0
0
0
0