У Кіеве з пачатку года зафіксавана 13 выпадкаў захворвання лептаспірозам, з іх два выпадкі — смяротныя.
Пра гэта паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны доктар Кіева Алег Рубан.
«У нас на сённяшні дзень зарэгістравана 13 выпадкаў па Кіеве. З іх два смяротныя і два — заражэнне на пляжах. 7 выпадкаў зарэгістравана з пачатку года, яшчэ 6 жніўня», — распавёў Рубан.
Па дадзеных Дзяржслужбы па надзвычайных сітуацыях у Кіеве, сталічныя жыхары заразіліся лептаспірозам пасля купання на пляжах «Перадмісная Слабодка» ў Дняпроўскім раёне і «Вербны» ў Абалонскім раёне».
У той жа час Рубан падкрэсліў, што эпідэмія лептаспірозу сталіцы Украіны не пагражае.
0
0
0
0
0
0