Беларусі ніхто не ставіць умоў, звязаных з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта, распавядаючы пра стаўленне заходніх краін да маючых адбыцца 11 кастрычніка прэзідэнцкіх выбараў, заявіў у нядзелю ў эфіры праграмы «Контуры» тэлеканала АНТ міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

«Ніхто не ставіць нам умоў, звязаных з правядзеннем выбараў, ды ніхто і не мае права, — сказаў міністр. — Мы — суверэнная краіна і праводзім выбары ў адпаведнасці з нацыянальным заканадаўствам і нашымі міжнароднымі абавязальніцтвамі».

«Я перакананы, што гэтыя выбары пройдуць менавіта транспарэнтна, адкрыта і праблем, звязаных з правядзеннем гэтых выбараў, у нас не будзе», — падкрэсліў Макей.

Ён таксама адзначыў, што Мінск зацікаўлены, каб адносіны Беларусі і ЕС як мага хутчэй нармалізаваліся.

«Мы чакаем, што гэта рана ці позна адбудзецца. І гэта пойдзе на карысць і рэгіёну, і краіне, і нашым партнёрам»,— сказаў кіраўнік МЗС Беларусі.

Нагадаем, у канцы чэрвеня Еўракамісар па палітыцы суседства Ёханэс Хан заявіў, што Еўрасаюз «чакае сумленных і празрыстых выбараў у Беларусі», але не стаў прагназаваць іх вынік.

Выбары прэзідэнта Беларусі прызначаны на 11 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?