Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прапанаваў ўкраінскаму прэзідэнту Пятру Парашэнку новы фармат перамоваў па вырашэнні канфлікту на Данбасе.

Пра гэта ён паведаміў 15 жніўня ў інтэрв'ю Польскаму радыё.

Польскі кіраўнік адзначыў, што ў часе тэлефоннай размовы з Пятром Парашэнкам ён прапанаваў, каб у мірных перамовах удзельнічалі самыя моцныя дзяржавы Еўропы, а таксама суседзі Украіны, у тым ліку Польшча.

Дуда адзначыў, што варта пачаць пра гэта размаўляць, аднак, папярэдзіў, што спачатку ён хацеў бы падрабязна абмеркаваць гэтую справу падчас сустрэчы з прэзідэнтам Пятром Парашэнкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?