Рукі пад падбароддзем трымае міністр замежных спраў Украіны Паўло Клімкін, mfa.gov.by
У рамках рабочага візіту ва Украіну міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей 13 жніўня ў Адэсе правёў перамовы са старшынёй Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Міхаілам Саакашвілі, у якіх таксама прынялі ўдзел міністр замежных спраў Украіны Паўло Клімкін і дарадца прэзідэнта Украіны Руслан Дземчанка, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі прыярытэты эканамічнага супрацоўніцтва і ролю рэгіёнаў у развіцці беларуска-ўкраінскага дыялогу, перспектывы ўзаемадзеяння ў сферы лагістыкі і транспарту, а таксама разгледзелі магчымасці нарошчвання транзіту беларускіх тавараў па тэрыторыі Украіны.
0
0
0
0
0
0