Польская парламенцкая дэлегацыя мелася вылецець з Варшавы ў Прагу на сустрэчу з чэшскімі калегамі. На борце знаходзілася 18 чалавек, у тым ліку спікер Сейму Радаслаў Сікорскі.
Як паведамляюць польскія СМІ, самалёт пасля набору хуткасці рэзка затармазіў, але змог затрымацца на ўзлётна-пасадачнай паласе. Паводле сведчанняў пасажыраў, самалёт паспеў крыху адарвацца ад зямлі.
dziennik.pl
«Капітан праінфармаваў, што адбыўся збой у навігацыйнай сістэме. Пасля я паразмаўляў з пілотам асабіста. У такіх выпадках трэба спыняць старт, калі гэта магчыма, і гэта адбылося, дзякуй Богу», — паведаміў Сікорскі.
Пасля спікер польскага парламенту дадаў, што «камерцыйныя самалёты ў некаторых адносінах больш бяспечныя, бо пілоты камерцыйных авіяліній маюць меншую схільнасць да рызыкі, маюць больш строгія працэдуры. У ваенных жа ёсць жаданне выканаць задачу».
Паводле авіяцыйнага эксперта Томаша Гіпкага, экіпажу і пасажырам пашанцавала, што самалёт змог затрымацца да канца ўзлётна-пасадачнай паласы, бо колы ўжо адарваліся ад зямлі. Звычайна ў такіх выпадках гэта не атрымліваецца зрабіць. «Гэта найбольш небяспечная фаза ўзлёту», — дадае эксперт.
Палёт меў адбывацца на самалёце Embraer 170, які арандуецца ўрадам у нацыянальнай кампаніі LOT.