Сацыяльныя ўтрыманцы будуць вылічвацца шляхам накладання баз дадзеных, паведаміла ў інтэрв'ю праграме «Галоўны эфір» тэлеканала «Беларусь 1» увечары 5 красавіка міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна, каментуючы дэкрэт прэзідэнта № 3 «Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрыманства».

«Ёсць міжведамаснае ўзаемадзеянне, — адзначыла Шчоткіна. — Гэтыя пытанні ўжо ўсё адпрацаваныя. Ёсць базы дадзеных. Шляхам накладання пэўных баз дадзеных будуць вылічвацца людзі, якія не ўдзельнічаюць у працоўнай дзейнасці, не зарэгістраваныя як ІП, не рамеснікі, не натарыусы, не вайскоўцы і г.д. І гэтыя адкарэктаваныя спісы потым будуць накіроўвацца ў Міністэрства па падатках і зборах, а яно накіруе іх у свае тэрытарыяльныя органы».

Пры гэтым міністр паабяцала для даўжнікоў перад падатковымі органамі складанасці пры выездзе за мяжу, што прадугледжана дзеючым заканадаўствам.

Кожны грамадзянін, па словах Шчоткінай, згодна з Канстытуцыяй абавязаны ўдзельнічаць у фінансаванні дзяржаўных расходаў. Дэкрэт вызначае перыяды, якія залічваюцца як выплата гэтых фінансавых выдаткаў.

«Канстытуцыяй гарантуецца права на працу. Ніхто нікога не прымушае працаваць. Прымусовай працы ў краіне няма. Прапісаная асобна норма, што, калі чалавек жыве з нейкага пэўнага даходу, то адпаведна, ён павінен выплачваць з яго таксама плацяжы. І калі велічыня гэтых плацяжоў не меншая, чым 20 базавых велічынь, тады лічыцца, што ён таксама фінансуе дзяржаўныя выдаткі», — адзначыла міністр.

Паводле яе слоў, асноўны кірунак дэкрэта — мы ўсе купляем прадукты, мы ўсе плацім камунальныя плацяжы.

«Але грошы не бяруцца з атмасферы. Заўсёды ёсць нейкая крыніца даходу. Яна павінна быць легалізаваная. І кожны чалавек, жывучы ў грамадстве, павінен разумець, што ён таксама адказвае за тое грамадства, у якім пражывае», — заявіла Шчоткіна.

«Ёсць людзі, якія вельмі маюць патрэбу ў нашай падтрымцы. Гэта 538 000 інвалідаў, 127 тысяч адзінокіх пажылых грамадзян, 572 тыс. таксама самотна жывуць», — адзначыла міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?