Аўтараў фільма «Made in BY» Беларусь зацікавіла найперш як «краіна-прывід», заўважае Tuzin.fm.

У праекце Беларусь называюць «Паўночнай Карэяй Еўропы», «апошняй дыктатурай Еўропы», дзяржавай на мяжы дзвюх цывілізацый.

Незалежны кінарэжысёр Луіджа Мілардзі праз музыку паказвае працэсы ў грамадстве. Каманда для здымак наведвала Беларусь 2013 і 2014 гадах ды пражыла ў краіне два месяцы.

Фільм знаходзіцца на стадыі постпрадакшну, ён выйдзе ў ТВ-фармаце працягласцю ў 30 хвілін.

На Youtube-канале аўтараў ужо можна паглядзець два дзясяткі інтэрв’ю з беларускімі атрыстамі, у тым ліку дзеячамі Свабоднага тэатру, Сяргеем Пукстам, Аляксандрам Памідоравым, Ляаонам Вольскім, Змітром Вайцюшкевічам. У асноўным размова ідзе па-англійску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?