Літоўскі прэзідэнт Даля Грыбаўскайце ў аўторак склікае Дзяржраду па абароне, прысвечаную пытанням укамплектаванасці арміі.

Пасяджэнне пачнецца а 14-й гадзіне паводле мінскага часу.

У гэтым месяцы міністр абароны Літвы Юозас Алекас сказаў, што павелічэнне колькасці Узброеных сіл краіны штогод будзе складаць 450 вайскоўцаў.

Зараз ва УС Літвы служыць каля 8 тысяч прафесійных вайскоўцаў, каля 4,5 тыс. вайскоўцаў апалчэння, а таксама працуе прыкладна 2,3 тыс. цывільных асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?