Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's у ноч на аўторак паставіла рэйтынгі дзяржаўных аблігацый Беларусі на перагляд.

У заяве агенцтва гаворыцца, што рашэнне аб пераглядзе рэйтынгаў звязана з рызыкай запаволення росту эканомікі Беларусі, пагаршэннем плацежнага балансу краіны, а таксама са зніжэннем аб'ёмаў фінансавай падтрымкі з боку Расеі.

Паводле прагнозу агенства, ВУП Беларусі ў 2015 годзе вырасце на 1,5%. Пакуль рэйтынг аблігацый краіны па версіі Moody's знаходзіцца на ўзроўні «B3».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?