Мінскае ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі праводзіць конкурс «Як патэлефанаваць выратавальнікам?» на найлепшае сэлфі з нумарам службы выратавання. Пра гэта паведамілі ў МНС.

У ведамстве ўдакладнілі, што сталічнае ўпраўленне прымае арыгінальныя сэлфі з нумарам службы выратавання «101» або «112» да 12.00 25 лютага.

Пераможцу конкурсу будзе ўручаны падарункавы сертыфікат аднаго з картынг-клубаў Мінска. «Акрамя таго, прызёры пабачаць «Музей агню» сталічнага МНС і пазнаёмяцца з умовамі побыту і службы пажарнікаў, убачаць і нават памацаюць сучасныя тэхніку і ўзбраенне ратавальнікаў», — распавялі прадстаўнікі МНС.

Электронны паштовы адрас, на які можна адправіць фатаграфію і кантактны тэлефон жадаючых паўдзельнічаць у конкурсе, размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Як звярнулі ўвагу супрацоўнікі МНС, з 1 ліпеня 2013 года ў Беларусі ў выпадку пажару або іншай надзвычайнай сітуацыі, выклікаць ратавальнікаў можна па нумарах «101» і «112».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?