Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч перад тым, як наведаць Вашынгтон і сустрэцца з прэзідэнтам Баракам Абамам, атрымаў некалькі трэніровак па асновах англійскай мовы. Інструктаж яму даваўся наступны:
1) Калі падыдзем да Абамы, перш за ўсё трэба сказаць «How are you?» (Як Вашы справы?).
2) Абама адкажа «I am fine, and you?» (Я ў парадку, а Вы як?).
3) І вось цяпер трэба сказаць «Me too» (Я таксама).
Усё. Пасля гэтага мы, перакладчыкі, зробім усю працу.
А вось што адбылося і навечна ўпісана, так бы мовіць, у аналы.
Януковіч працягвае руку і прамаўляе «Who are you?» (Хто вы такі?).
Містар Абама крышачку шакаваны, але бярэ сябе ў рукі і са сваім фірмовым гарвардскім гумарам адказвае: «I'm Michelle's husband» (Я — муж Мішэль!).
Ну, тут ужо Януковіч спрацаваў сапраўды як вучылі: «Me too» (Я таксама!).