10 тыс. выйшлі ў Парыжы, пратэстуючы супраць нападу на рэдакцыю часопіса, Le Figaro
Баявік «Ісламскай дзяржавы» Абу Мусаб заявіў, што яго паплечнікі былі радыя вестцы пра тэракт у Парыжы. Ён прадказаў паўтарэнне такіх здарэнняў.
«Гэта нашы львы. Гэта першая кропля, далей болей. Львы ісламу адпомсцілі за прарока», — гаворыцца ў заяве Мусаба. Баявік перадаў свае словы па інтэрнэце з тэрыторыі Сірыі.
Абу Мусаб адзначыў, што не ведае асабіста тых, хто напаў на офіс часопіса Charlie Hebdo, але адзначыў, што тэрарысты «ідуць па шляху эміра і шэйха Усамы» (лідара ІД эміра Абу Бакра аль-Багдадзі і Усамы бен Ладэна).
0
0
0
0
0
0