ГА «Альтэрнатыва» выпусціла каляндар «2015: хто наступны?», прысвечаны актывістам грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
У цэнтры ўвагі 12 чалавек — ахвяры найбольш абсурдных адміністрацыйных спраў, сфальсіфікаваных уладамі ў перыяд 2014 года.
У каляндар былі ўключаныя фотаздымкі незалежных СМІ, зробленыя падчас акцый, судовых пасяджэнняў, а таксама ў момант вызвалення вязняў з ЦІП на Акрэсціна ў Мінску.
«З дапамогай календара мы хочам нагадаць грамадству пра праблему палітычных вязняў у нашай краіне, таксама прыцягнуць увагу да незаконнай і жахлівай практыкі ўладаў праводзіць прэвентыўныя затрыманні непажаданых ім грамадзян з іх наступнай ізаляцыяй ў турме.
Калі беларускія грамадзяне не будуць звяртаць увагу на такую палітыку ўладаў, у 2015 годзе такіх ахвяр усталяванай сістэмы будзе нашмат больш, быць можа, гэта закране ўжо і іх саміх», — гаворыцца ў прэс-рэлізе грамадскага аб'яднання.