Кар'ера гульца зборнай Расіі Руслана Піменава завершылася на мінскім «Дынама», і граць важную ролю ў ягонай сям'і пачала дачка.
9-гадовай расіянцы Крысціне Піменавай часопіс «Women's Daily» прысвоіў званне самай прыгожай дзяўчынкі на свеце.
Ёй было 4 гады, калі бацькі зрабілі з яе мадэль.
Крысціна ўжо супрацоўнічала з такімі моднымі маркамі, як Roberto Cavalli і Benetton.
«З неймавернымі лазурова-блакітнымі вачыма і анёльскім выглядам. Няма сумненняў у тым, што многія важныя і вядомыя імёны моды засталіся ў захапленні ад яе прыгажосці, таму не дзіўна, што Крысціна ўжо на вокладцы прэстыжнага Vogue Bambini», — захапляецца рэдакцыя «Women's Daily». І ўпэўнена сцвярджае, што яе ідэальная прыгажосць дакладна вас уразіць.
0
0
0
0
0
0