Федэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расіі ўпершыню ўключыла ў свае справаздачы дадзеныя пра Крым. Акупаваная тэрыторыя была далучаная да Расіі ў пачатку 2014 года.

Паводле падлікаў, сярэдні заробак у Крыме ў жніўні 2014 года склаў 15 187 расійскіх рублёў. Гэта каля $421 у эквіваленце.

Цяпер звернемся да ўкраінскай статыстыкі. У жніўні 2013 года заробак на паўвостраве складаў 2934 грыўні. Па тагачасным курсе гэта $367.

Такім чынам, рост заробкаў пасля акупацыі Крыма Расіяй склаў 14,7%.

Расійская статыстыка праводзіць і іншыя лічбавыя змены. Напрыклад, у жніўні 2014 года грузаабарот склаў 34% ад леташніх паказчыкаў, пасажыраабарот грамадскага транспарта — 50%, аб'ём рознічнага гандлю — 72%. У гэтым жа месяцы колькасць стратных арганізацый дасягнула 62%, і гэта ў курортны сезон.

Што вырасла, дык гэта цэны. Гадавая інфляцыя ў жніўні дасягнула 24,1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?