Канструктарскія працы па стварэнні новага расейскага танка на платформе «Армата» працягнуцца да канца 2015 года, паведаміў камандуючы сухапутнымі войскамі РФ генерал-палкоўнік Алег Салюкоў.

Раней віцэ-прэм'ер Расеі Дзмітрый Рагозін неаднаразова заяўляў, што танк будзе прадэманстраваны публіке ў Маскве на парадзе 9 мая 2014 года.

Мадэль танка на шасі «Армата», якую паказвалі Рагозіну некалькі год таму.

Мадэль танка на шасі «Армата», якую паказвалі Рагозіну некалькі год таму.

Цяжкая гусенічная платформа «Армата» распрацоўваецца Уралвагонзаводам з 2009-2010 году, на яе базе плануецца стварыць сямейства баявых машын рознага прызначэння: ад танка і БМП да самаходных артылерыйскіх гармат і рэмонтна-эвакуацыйных машын.

Пакуль невядома, як будзе выглядаць танк на платформе «Армата», але большасць назіральнікаў лічыць, што экіпаж танка будзе цалкам схаваны ў бранякапсуле ў корпусе машыны, адкуль праз камп'ютарныя сістэмы будзе кіраваць вежай і ўзбраеннем.

Выкарыстанне падобных схем кампаноўкі заходнія краіны (напрыклад, ЗША і Францыя) разглядалі для сваіх танкаў у 1980-90-я гады.

Адзін з магчымых варыянтаў таго, як будзе выглядаць танк «Армата».

Адзін з магчымых варыянтаў таго, як будзе выглядаць танк «Армата».

Адначасова Расія распрацоўвае баявую машыну пяхоты на базе «Армата», баявую машыну пяхоты «Курганец-25» і бронетранспарцёр «Бумеранг». Пасля таго, як гэтая тэхніка пройдзе дзяржаўныя выпрабаванні, армія закупіць па некалькі дзясяткаў адзінак кожнага тыпу бранятэхнікі – па адным батальённым камплекце, паведаміла расейскае агенцтва РІА, цытуючы Салюкова.

Танк Т-90 – яго ў будучыні мусяць замяніць танкамі на платформе «Армата».

Танк Т-90 – яго ў будучыні мусяць замяніць танкамі на платформе «Армата».

З 2003 па 2013 год ваенны бюджэт Расіі па афіцыйных дадзеных вырас прыкладна з $20 млрд да $76 млрд, што дазволіла пачаць маштабную праграму пераўзбраення войска і флоту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?