Офіс футбольнага клуба «Шахцёр» у Данецку занялі ўзброеныя людзі, паведамляе Бі-Бі-Сі — Украіна са спасылкай на афіцыйны сайт клуба.
«Офіс ФК «Шахцёр» па адрасе: Данецк, вул Арцёма, 86а быў заняты ўзброенымі людзьмі. Абставіны здарэння высвятляюцца», - гаворыцца ў паведамленні.
23 жніўня стадыён «Данбас-Арэна» ў Данецку трапіў пад абстрэл і атрымаў частковыя разбурэнні.
Данецкі «Шахцёр» трапіў у адну групу Лігі чэмпіёнаў разам з барысаўскім БАТЭ. Верагодна, што матчы данецкі клуб будзе праводзіць у Львове.
0
0
0
0
0
0