Дзякуючы перамовам, якія правёў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, удалося дасягнуць дамоўленасцей адносна вываду з акружэння байцоў батальёна «Данбас» і іншых вайскоўцаў, якія знаходзіліся пад Ілавайскам.

Пра гэта паведамляе прэс-служба добраахвотніцкага батальёна «Данбас» у Facebook.

«Ужо сфарміраваны калоны, вызначаны і ўзгоднены іх маршрут. У пунктах выхаду байцоў ўжо чакаюць ўкраінскія вайскоўцы. На працягу гадзіны чакайце спісы тых, хто выйшаў з акружэння», - гаворыцца ў паведамленні. Таксама ўказана, што камбат батальёна Сямён Сяменчанка, які знаходзіўся пасля ранення ў шпіталі, ўжо выехаў да іх.

«Што тычыцца палонных, спадзяемся, што ў бліжэйшы час іх удасца вярнуць. Дзякуй усім, хто гэтай ноччу не спаў разам з намі. Дзякуй за вашыя малітвы», - сказана ў паведамленні.

Пазней Сяменчанка напісаў:

«Прыбылі ў пункт. Сітуацыя наступная: тры катлы акружэння. Новакацярынаўка, Старабешава і Чырвонапольскае. У апошнім сяле — «Данбас» і рэшткі тых частак, якія не здаліся. Падбадзёрваю хлопцаў па тэлефоне. Спісы ўдалося пачаць складаць толькі цяпер, усю ноч не было сувязі. Дзе камандуючы групоўкай і ўсе камбаты пакуль невядома», — паведаміў камбат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?