Байцы батальёна «Азоў» знішчылі танк расійскіх тэрарыстаў пад Новаазоўскам.
Пра гэта напісаў дарадца кіраўніка МУС Арсена Авакава Антон Герашчанка на сваёй старонцы ў Facebook.
«Толькі што гаварыў з камандзірам спецбатальёна МУС «Азоў» Андрэем Бялецкім. Ён паведаміў мне, што гадзіну таму разведвальна-дыверсійная група «Азова» пад кіраўніцтвам «Боцмана» ўзарвала на кіраваным фугасе танк расійскіх тэрарыстаў пад Новаазоўскам. Гарэў танк на выдатна!», — напісаў ён.
Таксама на старонцы суполкі батальёна «Азоў» у Facebook адзін з байцоў напісаў пра захопленых у палон расійскіх дэсантнікаў з 98-й брыгады.
«Пуцін пачаў вайну. На Марыупаль ідзе 98 брыгада ПДВ Расіі. Захоплена двое палонных. Яны былі ўпэўненыя, што праводзяцца вучэнні, і вельмі здзіўлены што пачынаюць Трэцюю Сусветную. Тэхнікі з Кіева па-ранейшаму няма», — напісаў ён.